З’яўленне новага чалавека на зямлі заўсёды нясе ў сабе пазітыў. У сям’і з’яўляецца маленькі цуд, а ў краіне – яшчэ адзін грамадзянін.
Зусім нядаўна мнагадзетная сям’я бялынічан Анастасіі і Дзмітрыя ЦАРАНКОЎ папоўнілася доўгачаканай дачушкай Дарынай. Муж і жонка ўжо выхоўваюць чацвёра сыночкаў Мацвея, Івана, Рому, Дзімку і, як распавялі карэспандэнту райгазеты, лёс зрабіў ім яшчэ адзін шыкоўны падарунак. Дарынка стала не толькі новым аб’ектам любові ў коле сваіх родных і блізкіх, яе нараджэнне – 50-е па ліку на Бялыніччыне.
Начальнік райаддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ цёпла павіншавала маладых бацькоў з двайной знакавай падзеяй, уручыла ім пасведчанне асаблівага ўзору аб нараджэнні і сімвалічны сувенір.
– Дзеці заўсёды ўпрыгожваюць сям’ю, напаўняюць яе асаблівым сэнсам, – сказала Наталля Віктараўна. – Кожны раз, віншуючы такія сем’і, шчыра раздзяляю шчасце маладых бацькоў. Прыемна адзначыць, што мнагадзетнасць у нашым раёне становіцца своеасаблівым пазітыўным трэндам і лік сем’яў, у якіх выхоўваецца трое і больш дзетак, пастаянна расце.
