
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» у ДУА «Рэчыцкая базавая школа» Чэрыкаўскага раёна для навучэнцаў 8-9 класаў быў праведзены ўрок — віртуальная экскурсія «На скрыжаванні трох дарог». Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка, пазнаёміла навучэнцаў з іх малой радзімай -Чарыкаўшчынай.