Установа "Занальны дзяржаўны архіў г. Бабруйску" і Бабруйскі мастацкі музей 3 мая 2024 года прадставілі сумесны выставачны праект "Альбом 45-га". У выставачнай зале музея можна ўбачыць унікальны артэфакт – альбом малюнкаў і фатаграфій, які расказвае пра баявы шлях 54-га авіяцыйнага бамбардзіровачнага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Альбом створаны вайскоўцамі палка, якія абслугоўвалі баявыя самалёты, а ў вольныя гадзіны на старонках альбома, якія ілюстравалі ратны шлях сваёй часткі ад першых дзён вайны да Перамогі ў траўні 45-го. Унікальнасць артэфакта яшчэ і ў тым, што ў чэрвені 1944 года 54-ы бамбардзіровачны полк удзельнічаў у Бабруйскай аперацыі, наносіў бомбавыя ўдары па навале варожай жывой сілы і тэхнікі.










