
15 жніўня 2024 года ва ўстанове "Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве" прайшоў АДІ па пытаннях электаральнай кампаніі 2025 года. Дырэктар установы Таццяна Рыськова агучыла пытанні асноўных момантаў электаральнай кампаніі 2025 года, гаварылася аб неабходнасці падтрымкі маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы і ўцягванні іх у грамадскае жыццё, таксама абмяркоўвалася тэма падпісной кампаніі.