У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся чарговыя XX-я Архіўныя чытанні, юбілейныя ва ўсіх сэнсах: і дваццатыя па ліку, і прымеркаваныя да знакавай даты — 100-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі. Асноўная тэма канферэнцыі была сфармулявана як «Фонды асабістага паходжання — крыніцы гістарычнай памяці народа».










