«РОДНАЯ МОВА — КРЫНІЦА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ». Такой была тэма занятку па ідэалагічнай падрыхтоўцы з супрацоўнікамі органаў прымусовага выканання Магілеўскай вобласці.
З уступным словам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Генадзiй Салаўёў.
З дакладам, які суправаджаўся прэзентацыяй, выступіў вядучы архівіст ўстановы "Дзяржаўны архіў Магілеўскай вобласці Аляксей Швыроў.
У сучасных умовах сусветнай інтэграцыі і глабалізацыі ўсё больш востра стаіць праблема захавання нацыянальнай самабытнасці, нацыянальных каштоўнасцей, нацыянальнай культуры, нацыянальнай ідэнтычнасці. Вышэйсказанае зноў звяртае ўвагу педагогаў, псіхолагаў, філосафаў, сацыёлагаў, лінгвістаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў да пытанняў фарміравання нацыянальнай самасвядомасці як аднаго з найважнейшых кампанентаў асобы. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці спрыяе кансалідацыі народа, што, у сваю чаргу, выступае галоўнай умовай развіцця дзяржавы.
Відавочна, для беларусаў родная мова — адзін з важных складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання. Яна выступае не проста прывычным і ўсеагульным сродкам камунікацыі, гэта прадмет нацыянальнай гордасці, сімвал нацыянальнай самасвядомасці, фундамент нацыянальнай ідэнтыфікацыі, гістарычнай памяці, і сваім функцыянаваннем пацвердзіла жыццяздольнасць і неабходнасць.
Мова, у тым ліку і кожная яе форма (літаратурная, жывая мясцовая або гістарычная разнавіднасць), зʼяўляецца вялікай каштоўнасцю пэўнага народа, стваральнікам якой ён значыцца, прадстаўляе сабой бясцэнны скарб усяго чалавецтва, аналагаў яму няма ў свеце. Выміранне мовы прыводзіць да страты моўнай разнастайнасці — велізарнага здабытку спадчыны і непаўторнага выніку творчасці чалавека, а гэта раўназначна знішчэнню значнай часткі цывілізацыі. У межах пэўнай краіны знікненне роднай мовы пагражае пазбаўленнем нацыянальнай самабытнасці і дзяржаўнай незалежнасці.
Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!










