Згодна з народнымі прыметамі месяц, у якім будзе заключаны шлюб, уплывае на ўсе далейшае сямейнае жыцце
Шчасце ў самым календары
СТУДЗЕНЬ абяцае маладым спакойныя адносіны без асаблівых узрушэнняў. Аднак паводле аднаго з павер’яў нельга наогул выходзіць замуж у студзені — рана заўдавееш.
ЛЮТЫ рыхтуе закаханым у першы год іх шлюбнага жыцця мноства выпрабаванняў, сярод якіх будуць частыя сваркі, бурнае высвятленне адносін, а магчыма і здрады. Калі партнерам атрымаецца захаваць свае пачуцці, то ў далейшым іх шлюб будзе надзвычай моцным і шчаслівым.
САКАВІК прадвесціць неспакойныя сямейныя адносіны. Пякучы запал і ўсепаглынальнае каханне будуць чаргавацца спрэчкамі і астуджэннем пачуццяў.
КРАСАВІК — ідэальны месяц для тых, хто кахае сэрцам. Калі повадам да шлюбу сталі шчырыя пачуцці, а не разлік і іншае, то такі саюз будзе надзвычай моцным.
ТРАВЕНЬ. Паводле аднаго з распаўсюджаных павер’яў маладыя будуць мучыцца ўсе жыцце, змяняць адзін аднаму. Іншае ж народнае павер’е абвяшчае, што травеньскіх маладых чакаюць каханне, вернасць і багацце.
ЧЭРВЕНЬ. Шлюб, народжаны ў гэтым месяцы, будзе ўсе жыцце нагадваць мядовы месяц.
ЛІПЕНЬ дае маладым мноства светлых і шчастлівых момантаў. Аднак не абыдзецца і без цяжкіх хвілін. Галоўнае, каб закаханыя здолелі своечасова падтрымаць адзін аднаго.
ЖНІВЕНЬ дазволіць маладым перажыць усю гаму пачуццяў — ад бурнага кахання да глыбокай нянавісці.
ВЕРАСЕНЬ — самы спраяльны месяц для вяселля. Закаханых чакае шчаслівае, мернае і спакойнае сямейнае жыцце.
КАСТРЫЧНІК абяцае маладым мноства выпрабаванняў і перашкод на іх жыццевым шляху. Аднак паводле народнага павер’я маладыя, якія згулялі вяселле да і апасля свята Пакровы (14 кастрычніка), усе жыцце будуць знаходзіцца пад заступніцтвам Багародзіцы.
ЛІСТАПАД падыдзе маладым, якіх не палохае сталае бурнае высвятленне адносін і не меней бурныя прымеранні.
СНЕЖАНЬ. У гэтым месяцы заключаюцца трывалыя і шчаслівыя шлюбы, напоўненыя любоўю і запалам.
Не хвалюйцеся, калі нешта з вышэйпералічанага не абяцае вам ідэальнае сямейнае жыцце. Усе ў вашых руках! Бо галоўнае ў адносінах блізкіх людзей — гэта не толькі каханне, падтрымка і ўзаемапавага, але і ўменне чуць і слухаць адзін аднаго і ўменне саступаць адзін аднаму!

Сігнал адпуджвае паскудзе
З вяселлем звязана мноства прымет. Так, для таго каб муж быў пакорлівым, будучая жонка павінна паспрабаваць наступіць яму на нагу падчас шлюбу. А вось для жаніха такія дзеянні з яго боку маюць адваротны эфект.Калі раптам ен неспадзявана наступіць на нагу нявесце, то, як лічылася, на працягу ўсяго года ен будзе дараваць жонцы ўсе яе правіны. А ў выпадку, калі жаніх сядзе ненаўмысна на падол адзення нявесты, то яна абавязкова захварэе на працягу года. Будучаму мужу забараняецца паднімаць якую-небудзь рэч, упушчаную нявестай. Спрадвеку існавала меркаванне, што такі муж робіць сваім неасцярожным рухам паклон жонцы, тым самым падпарадкоўваючыся ей. Яшчэ пагаворвалі, што будучы муж у дадзеным выпадку нядоўга пражыве.
Сябры і сваякі маладых павінны ведаць, што нельга пераходзіць дарогу маладым. Ніхто не павінен глядзецца перад маладымі ў люстэрка, у адваротным выпадку гэты чалавек адвядзе жаніха або нявесту. Сваякі нявесты павінны вымыць падлогі ў хаце адразу, як толькі яна з’едзе, інакш дзяўчына вернецца дадому.Будучая жонка павінна добра засвоіць, што да вяселля нельга вязаць адзенне каханаму. Невыкананне гэтай прыметы пагражае непрыемнымі наступствамі: муж сыдзе да іншай. Маладыя ні ў якім разе не спраўляюць вяселле на пазычаныя горошы, інакш усе жыцце не будуць маць дастатку.
Раней прыметам надавалася вялікае значэнне, у іх верылі, адносіліся з павышанай павагай і прыслухоўваліся да таго, аб чым папярэджваў іх лес. Цікава, што гэта ўмацавалася ў беларускім фальклоры, і нават моцная хрысціянская рэлігія не перашкодзіла многім прыметам захавацца да цяперашніх дзен.
— Ніхто не павінен мераць заручальны пярсценак маладых, вясельную сукенку і фату
— Абутак нявесты павінен быць з закрытым наском
— Жаніх клаў сабе ў чаравік манетку, каб сем’я жыла ў дастатку
— Нявеста апранала новую фату, вясельную сукенку, панчохі, потым пальчаткі, але абавязкова нешта з «чужога» пляча, прычым ношанае бралася ў жанчыны, шчаслівай у шлюбе
— Нявеста рабіла некалькі сцяжкоў з адваротнага боку сукенкі сінімі ніткамі, што павінна было зберагчы ад благога вока
— Слезы нявесты ад бацькоўскага дабраславення перад шлюбам — на шчасце ў сямейным жыцці
— Перад самой рэгістрацыяй шлюбу нявесце нельга глядзецца ў люстэрка ў поўным вясельным уборы, можна, напрыклад, без фаты
— Суцэльныя ўборы, а не гарнітуры ў мам маладых — да шчаслівага сямейнага жыцця іх дзяцей
— Мама нявесты да шлюбу або роспісу закрывала твар фатой-вуаллю, каб не пазайдросцілі і не сурочылі шчасце яе дачкі
— Пасля абмену пярсценкамі ні жаніху, ні нявесце да пустой скрыначкі, сподку нельга дакранацца
— Падчас шлюбу маладыя свечы задувалі адначасова, каб жыць разам доўга і ў радасці
— Хто першы ўступаў на рушнік у загсе — той і будзе кіраваць ў сям’і
— Шлях маладых засланы дыванамі — да мяккага жыццевага шляху
— Калі маладыя выходзілі з загса, іх пасыпалі рысам і просам — да дастатку і зажытачнага жыцця
— Ехаць прама на банкет — паказаць сваю дарогу чорту, таму маршрут да стала выбіраўся заблытаным
— Гучна сігналіць, калі ў вясельнай машыне едуць маладыя — адпужваць рознае паскуддзе і благое вока. У старыну гэта былі коні са званочкамі і бразготкамі
— Ніхто акрамя бацькоў і сведкаў не павінен папраўляць вясельныя ўборы жаніха і нявесты
— Жаніх з нявестай не адыходзілі адзін ад аднаго, былі разам, каб ніхто паміж імі не ўстаў ні ў дзень вяселля, ні ў далейшым жыцці
— Першы кавалак вясельнага торта нявеста рэжа сама, жаніх толькі падтрымлівае дзяржальню нажа — да сталай узаемнай падтрымкі і ўзаемадапамогі. Самы прыгожы кавалачак торта з малюнкам або ўпрыгожваннем малады кладзе на сподак выбранніцы, а наступны кавалачак нявеста — жаніху. І толькі потым вясельны торт дзяліўся і раздаваўся гасцям
— Нявеста не выпускала вясельны букет з рук на працягу цэлага дня. Букет ставіўся перад нявестай на вясельны стол, а потым забіраўся ў спальны пакой. У якасці альтэрнатывы нявеста можа кінуць незамужнім сяброўкам адзін з падораных букетаў
— Тое ж самае тычыцца звычаю здымаць фату і апранаць на незамужнюю дзяўчыну, а бутаньерку перадаваць нежанатаму хлопцу. І фата, і бутаньерка павінны захоўвацца ў сям’і ў якасці рэліквій. Калі нараджаецца першынец — яны становяцца яго талісманамі, якія абараняюць ад сурокаў. Раней моцна верылі ў гэтую прымету і нават накрывалі хворае дзіця фатой, каб яно хутчэй ачуняла
— Судакраненне разрэзаў навалачак на падушках шлюбнага ложа — да дружнага жыцця і ўзаемаразумення
Але перш за ўсе, сябры, верце ў сілу свайго Кахання — і тады ніякія прыметы і сурокі не будуць вам страшныя. Шчаслівага вам сямейнага жыцця!
Начальнік аддзела загса Мсціслаўскага райвыканкама Марозава Наталля.