На адну планету стала больш

Кожная сям’я — гэта цэлы сусвет, які складаецца з вялікіх планет — бацькоў і іх маленькіх спадарожнікаў — дзяцей.

Так і нараджэнне ў сям’і дзіця — значная падзея і вялікая радасць. 25 мая ў сям’і Сяргея і Марыны МІХАЙЛІЦКІХ на адну маленькую планетку стала больш — у сям’і нарадзіўся другі сынок — Дзімка. Напярэдадні яшчэ аднаго важнага свята — Дня абароны дзяцей шчаслівыя бацькі завіталі ў раённы ЗАГС на ўрачыстую рэгістрацыю малыша.

Начальнік райаддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ ўручыла Міхайліцкім пасведчанне аб нараджэнні і памятны сувенір, а маладой маме — кветкі.

— Яшчэ на адно сонейка прыбавілася ў нашай сям’і, — падзяліліся ўражаннямі Сяргей і Марына. — У нас расце старэйшы сынок — Дзяніс, яму ўжо 14. Хтосьці скажа: не хапае яшчэ лапачкі-дачушкі. Пабачым. Можа, і з дачушкай сюды завітаем!

— Самыя прыемныя працэдуры ў працы работнікаў ЗАГСу — рэгістрацыя новых сем’яў і новых жыхароў рэгіёна. Наша традыцыя — урачыстых віншаваннящ напярэдадні важных свят ці знакавых сямейных падзей вельмі падабаецца бялынічанам, — рэзюмавала Наталля Лазоўская.

Светлана Могилевчик

На адну планету стала больш

Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77