Labor omnia vincit (праца заўсёды перамагае)

26-27 мая 2022 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшла навуковая канферэнцыя «Labor omnia vincit II (праца заўсёды перамагае): матэрыальная культура ў гістарычным кантэксце. Праблемы вывучэння і захавання».

Сярод удзельнікаў канферэнцыі быў і архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Васільевіч Петухоў. Яго даклад быў прысвечаны некрапалістычным і архіўным знаходкам аб жыцці і дзейнасці ў г.Магілёве царкоўнага гісторыка і багаслова Івана Алясніцкага.

Акрамя насычаных навуковых дыскусій арганізатары канферэнцыі прапанавалі ўдзельнікам насычаную экскурсійную праграму па сваім музеі, горадзе Гродна і яго наваколлях (палац ў Свяцку, касцёл і могілкі ў Сапоцкіне, Аўгустоўскі канал, помнікі фартыфікацыі).





Адрес и режим работы

212030, г. Могилев, ул. Первомайская, д. 71 (Дом Советов).
Пн. — Пт. с 8:00 до 17:00
Перерыв: с 13:00 до 14:00
Посмотреть на карте

Контакты

+375 222 75-05-08 (факс)
+375 222 32-39-43
Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Контакты для СМИ

Ведущий специалист по связям с общественностью
Королёва Анастасия Сергеевна
+375 222 75-25-77