3 лістапада 2022 года Рэспубліка Беларусь святкуе юбілей вядомага беларускага пісьменніка, педагога і вучонага, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прывітаў ўдзельнікаў урачыстых мерапрыемстваў наступнымі словамі: «Геній яго паэтычнага таленту раскрыўся на зломе эпох, калі ў пачатку ХХ стагоддзя адбываўся пошук нацыянальнай ідэнтычнасці і шляхоў далейшага развіцця нашага народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Шэдэўры класіка выявілі самыя тонкія грані беларускай душы, паднялі на вяршыні мастацтва роднае слова, сталі заклікам і запаветам суайчыннікам аб святым абавязку самаадданага служэння Радзіме».
Якуб Колас цягам ўсяго жыцця меў цесную сувязь з усімі куточкамі нашай краіны.
Дакументальныя сведчанні яго актыўнасці маюцца і ў архіўных фондах установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Сярод найбольш каштоўных ліст Якуба Коласа адрасаваны першаму сакратару Магілёўскага абкама КПБ(б), дэпутату Вярхоўнага Савета СССР Сяргею Іванавічу Сікорскаму захоўваецца ў асабістым архіве апошняга сярод іншых зваротаў і лістоў.
Аб іншых візітах класіка айчыннай літаратуры на Магілёўшчыну раім даведацца з артыкула Ніны Сяргееўны Скапцовай, размешчаннага на сайце Глалоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.