XX Архіўныя чытанні

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся чарговыя XX-я Архіўныя чытанні, юбілейныя ва ўсіх сэнсах: і дваццатыя па ліку, і прымеркаваныя да знакавай даты — 100-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі. Асноўная тэма канферэнцыі была сфармулявана як «Фонды асабістага паходжання — крыніцы гістарычнай памяці народа».

Сярод удзельнікаў канферэнцыі быў і архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Васільевіч Петухоў. Яго даклад быў прысвечаны новым архіўным знаходкам аб жыцці і дзейнасці ў г.Магілёве беларускага драматурга Васіля Шашалевіча.

Акрамя насычанай навуковай праграмы чытанняў арганізатары канферэнцыі, прадаставілі ўдзельнікам новую выставу «...З ідэяй захаваць ад знішчэння...», прысвечаную 100-годдзю дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі, а таксама дзеючыя выставы «Голас Праметэя», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, «Клічу вас я на пабеду...» (жыццё і дзейнасць беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны).